BE RU EN

Беларускі рубель значна дэвальвуецца да даляра

  • 18.03.2020, 22:19

У Беларусі да вечара курсы перасягнулі псіхалагічную адзнаку на 2,5.

Нафту сёння ліхаманіла, а за ёй і валютныя рынкі. У Расеі ў абменніках даляр ужо прадаюць па 80 рублёў. А ў Беларусі да вечара курсы перасягнулі псіхалагічную адзнаку на 2,5. Па колькі цяпер прадаюць валюту беларускія банкі і на колькі яна вырасла за апошнія 10 дзён?

Сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр скончыў таргі на ўзроўні 2,4413. І гэта больш за ўчорашнія значэнні на 7,4 капейкі, піша onliner.by.

Але якія курсы продажу даляра ў абменніках вечарам? Узялі максімальныя значэнні, якімі ў банкаў можна купіць амерыканскую валюту. Даражэй за ўсё яе прадаюць цяпер «Белінвестбанк» і «МТБанк». За адзін даляр яны просяць 2,56 рубля. Танней за ўсё цяпер прадае даляры «БПС-Сбербанк». Тут прапануюць амерыканскую валюту па 2,55.

ТАБЛИЦA З САЙТА ONLINER.BY

Нагадаем, увесь сыр-бор з падзеннем нафты разгарэўся з 9 сакавіка, праз пару дзён пасля таго, як краіны OPEC+ не дамовіліся пра абмежаванні аб здабычы нафты. Зараз нафта маркі Brent апусцілася да $25,3 за барэль. Для параўнання: 6 сакавіка, крыху менш за два тыдні таму, яна каштавала $45,27. За гэты час яна знізілася амаль на $20 або на 79%.

Успомнім і курс даляра ў Расеі на выходныя 7-8 сакавіка. Тады ён быў 67,5175. Для параўнання: на заўтра Цэнтрабанк РФ устанавіў яго на ўзроўні 77,2131. Рост склаў 14%.

Курс беларускага рубля на выходныя 7-8 сакавіка быў 2,2396, але па выніках сённяшніх таргоў Нацбанк нашай краіны ўсталяваў яго на ўзроўні 2,4413. Пакуль 9% росту.

А як выраслі курсы ў банкаў за гэты час? Для аналізу мы бралі курсы па картках, як і ў мінулы раз.

Калі 9 сакавіка больш за ўсіх даляр падняў «Беларусбанк», то за гэтыя 10 дзён вялікі рост прадэманстраваў «Тэхнабанк». Рост даляра склаў 28,5 капейкі.

Апошнія навіны