BE RU EN

Расея зняла забарону на ўезд для беларусаў

  • 23.03.2020, 9:10

(абноўлена) Пастанова аб закрыцці межаў не распаўсюджваецца на краіны СНД.

Абмежаванні на ўезд у Расею, уведзенае 18 сакавіка, не распаўсюджваюцца на грамадзян краін СНД, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Урад РФ, паведамляе РІА «Новости».

Нагадаем, Расея закрыла мяжу 18 сакавіка. Пастанова была прынятая «для гарантавання бяспекі дзяржавы, абароны здароўя насельніцтва і нераспаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі».

У расейскім урадзе заявілі, што пастанова ў дачыненні да Беларусі прынятая ў сувязі з тым, што Менск не прымае дастатковых мер для барацьбы з каранавірусам.

Апошнія навіны