BE RU EN

Мэрыя Таліна запусціла бясплатную дастаўку ежы пенсіянерам

  • 23.03.2020, 10:35

Таксама эстонскія ўлады дапамогуць самотным бацькам.

З 23 сакавіка мэрыя Таліна адкрывае паслугу дастаўкі прадуктаў паджылым людзям і самотным бацькам, паведамляе прэс-служба самакіравання, піша «Новая газета Балтыя».

Новая паслуга з'явілася праз тое, што дастаўка ад гандлёвых сетак падчас карантыну перагружаная.

Дастаўка прадуктаў у межах Таліна праводзіцца бясплатна.

Інфармацыі аб магчымасці замовы прадуктаў на дом можна атрымаць у аддзелах сацыяльнага забеспячэння раённых адміністрацый. Скарыстацца паслугай могуць паджылыя людзі, і самотныя бацкі, уключаныя ў спіс, складзены аддзелам сацзабеспячэння.

Апошнія навіны