Дзе ў Беларусі з'явіліся пасткі для аўтамабілістаў
- 23.03.2020, 10:40
Радары могуць знаходзіцца ў самых розных і нечаканых месцах.
Так на тэрыторыі сталічнага рэгіёну з'явяцца мабільныя датчыкі кантролю хуткасці (радары могуць знаходзіцца ў самых розных і нечаканых месцах, як гэта было на 41-м кіламетры дарогі Р-28 Менск - Нарач), піша сайт naviny.by. Аж да 12 красавіка яны будуць знаходзіцца ў наступных месцах:
• траса М4 Менск - Магілёў;
• дарога Р43 Мяжа Расеі - Крычаў - Бабруйск - Івацэвічы.
• дарога Р23 Менск - Мікашэвічы.
Паводле інфармацыі УДАІ Гарадзенскай вобласці, да 25 сакавіка «сюрпрыз» для кіроўцаў будзе знаходзіцца ў Лідзе на праспекце Перамогі.
Пастаянны радар усталяваны і ў сталіцы. Па 5 красавіка фіксатар хуткасці знаходзіцца ў раёне праспекта Незалежнасці, 99.
Парушальнікам неабходна памятаць, што за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці кіроўца караецца:
• ад 10 да 20 км/г - штрафам сумай да 1 базавай адінкі;
• ад 20 да 30 км/г - да 3 базавых адзінак;
• звыш 30 км/г м да 10 базавых адзінак;
• звыш 20 км/г (паўторна цягам года) - да 15 базавых адзінак або пазбаўлення права кіравання да 1 года.
Перавышэнне хуткасці, зафіксаванае ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу цягне накладанне штрафу:
• ад 10 да 20 км/г - 0,5 базавай адзінкі;
• ад 20 да 30 км/г - 2 базавыя адзінкі;
• ад 30 да 40 км/г - 4 базавыя адзінкі;
• звыш 40 км/г - 6 базавых адзінак.
Актуальнасць паводзін аматараў хуткай язды атрымала чарговае «другое дыханне» пасля таго, як у сеціва быў выкладзены ролік, на якім бачна, як на шалёнай хуткасці нясецца «Паршэ».