Экспэрт назваў прадукты, якія падвышаюць настрой
- 23.03.2020, 11:03
Менавіта яны багатыя на сератанін.
Галоўны пазаштатны спецыяліст - неўролаг Міністэрства аховы здароўя Маскоўскай вобласці, прафесар кафедры неўралогіі Маскоўскага абласнога навукова-даследчага клінічнага інстытута імя М.Ф.Уладзімірскага Рынат Багданаў распавёў, якія прадукты дапамогуць падвысіць настрой, піша ria.ru.
«Прадукты, якія ўплываюць на настрой, - гэта папярэднікі сератаніну. Вы, напэўна, ведаеце, што сератанін адказвае за станоўчыя эмоцыі. Сярод гэтых прадуктаў - бананы, сыр, шакалад, малочныя прадукты, мяса індычкі, труса, бо яны ўтрымліваюць трыптафан, які далей ідзе на сінтэз сератаніну. Таксама важныя адаптагены - жэньшэнь, лімоннік. У цэлым спектр харчавання павінен быць адэкватным паводле колькасці пажыўных рэчываў, мінералаў і вітамінаў, больш гародніны і садавіны, менш хуткіх вугляводаў - гэта цукар, прадукты харчавання, якія ўтрымліваюць цукар - дастатковая колькасць бялковых прадуктаў, тлушчы лепш выключыць, замяніць на раслінныя тлушчы, напрыклад аліўкавы алей, ільняны алей, у крайнім выпадку, сланечнікавы», - сказаў Багданаў.
Паводле ягоных слоў, для нармальнай працы нервовай сістэмы карысныя прадукты, багатыя амега-3 тлустымі кіслотамі: тлустая марская рыба, алей, арэхі. Акрамя таго, важныя вітаміны групы В, якіх шмат у пячонцы, злакавых - розных крупах, больш за ўсё ў грачанай. Пажадана выключыць розныя стымулятары, якія і так падвышаюць ўзровень трывожнасці - гэта, напрыклад, кава або вельмі моцная гарбата. Лепш перайсці на зёлкавую гарбату з мятай, мелісай.
«У бялковым харчаванні рэкамендаваныя нятлустыя гатункі мяса, трус, індычка, грудка, калі гэта курыца. Можна дадаваць розныя полівітаміны. Калі разглядаць супрацьтрывожныя сродкі расліннага паходжання - гэта святаяннік», - дадаў экспэрт.