BE RU EN

Колькасць заражаных каранавірусам у Польшчы павялічылася да 634

  • 23.03.2020, 11:26

Вірус у Польшчы ўжо забраў жыцці сямі чалавек.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб сямі новых выпадках заражэння каранавіруснай інфекцыяй.

Станоўчыя тэсты пацвердзілі хваробу ў трох чалавек з Апольскага ваяводства, двух чалавек з Люблінскага ваяводства і па адным з Падляскага і Падкарпацкага ваяводстваў, перадае «Радыё Польшча».

Агулам колькасць заражаных каранавірусам у Польшчы дасягнула адзнакі 634 чалавекі. Дагэтуль новы патаген забраў жыцці 7 чалавек.

Апошнія навіны