BE RU EN

Алесь Круткін: Студэнты і школьнікі, заставайцеся дома

  • 23.03.2020, 11:52

Трэба думаць лагічна.

Відэаблогер і актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Алесь Круткін апублікаваў відэазварот да беларусаў у сувязі з пачаткам Народнага карантыну, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі.

- Студэнты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта перасталі выходзіць на заняткі. Не адразу - спачатку яны сабралі сотні подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем аб увядзенні карантыну праз пандэмію каранавіруса. Кіраўніцтва ВНУ іх праігнаравала. Тады студэнты самі наважылі абвясціць карантын і застацца дома - каб абараніць сябе і сваіх блізкіх.

Маладыя людзі, якія рэгулярна камунікуюць з замежнікамі і ведаюць мовы, яшчэ з савецкіх часоў мелі перадавыя погляды. Лінгвістычны, вы малайцы!

Карантын павінен быць масавым. Школьнікі, студэнты - гэта не толькі наша будучыня, але і адна з найбольш уразлівых для распаўсюджвання заражэння група насельніцтва. Бо маладыя людзі шмат падарожнічаюць, размаўляюць. Нездарма першыя выпадкі каранавіруса ў Беларусі былі зафіксаваныя ў БНТУ і БДУ.

Падтрымайце ініцыятыву студэнтаў МДЛУ. Падтрымайце адказных палітыкаў, лекараў, грамадскіх дзеячаў, якія штодня гавораць аб патрэбе ўвядзення карантыну. Цяпер вельмі небяспечна з'яўляцца ў месцах масавага збору людзей. Не хадзіце ў госці да сваіх паджылых бацькоў, улюбёных бабуль і дзядуль. Іх жыццё знаходзіцца пад пагрозай. Але не трэба думаць, што маладыя людзі - у бяспецы. Мы ўсе пад пагрозай. Улічваючы маўчанне уладаў, гэтая пагроза узрастае ў шмат разоў.

Студэнты і выкладчыкі! Вы маеце або атрымліваеце вышэйшую адукацыю. Яна мае на ўвазе не толькі наяўнасць ведаў, але і ўменне свабодна, крэатыўна, а самае галоўнае лагічна, думаць! Здаровы сэнс цяпер падказвае наступнае: патрэбны поўны карантын! Сядзіце дома і патрабуйце дыстанцыйнага навучання ў гэтыя трывожныя дні!

З 23 сакавіка ніхто не абавязаны хадзіць на пары! Карпенка хаваецца ўжо другі месяц. Ягонаму жыццю, у адрозненне ад нашага, нічога не пагражае. Лукашэнка здае аналізы двойчы на дзень, правяраюць усіх, з кім ён мае камунікуе.

Выратаванне тапельцаў - справа рук саміх тапельцаў. Банальныя і цынічныя словы. Але цяпер у ролі тапельцаў усе мы, увесь беларускі народ. Наша выратаванне - наша справа.

Народны карантын - з 23 сакавіка.

Апошнія навіны