BE RU EN

Арсень Дзядок: Бяром прыклад з нашых еўрапейскіх аднагодак

  • 23.03.2020, 12:34

Студэнты далучаюцца да Народнага карантыну.

Моладзевы лідар Арсень Дзядок звярнуўся да сваіх аднагодак, піша прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

- Пандэмія каранавіруса не сціхае. Студэнты шэрагу менскіх ВНУ прапанавалі з сённяшняга дня пачаць Народны карантын - не выходзіць на заняткі, каб не падстаўляць пад небяспеку ні сваё жыццё, ні сваіх блізкіх. Гэта адказ на бяздзейнасць уладаў. Думаю, трэба было ўжо даўно абвясціць карантын - як мінімум ва ўстановах адукацыі. Гэтую ідэю падтрымалі шэраг палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, вядомых медыкаў.

Я, як і многія студэнты БДУ, падтрымалі гэтую прапанову. Бяром прыклад з нашых еўрапейскіх аднагодак, з еўрапейскай моладдзю застаёмся дома, беражыце сваіх блізкіх, асабліва людзей сталага ўзросту. Чытаем, вучымся, камунікуем - сучасныя тэхналогіі дазваляюць рабіць гэта онлайн.

Кожная праява самаарганізацыі і салідарнасці аб'ядноўвае людзей. А беларусам гэта цяпер вельмі патрэбна. Падтрымлівайце розныя ініцыятывы для самаарганізацыі, дапамогі іншым у варунках пандэміі. Менш глядзіце БТ і памятайце: вясна ўсё адно надыдзе!

Апошнія навіны