У Беларусі каранавірусам заразілася трохгадовае дзіця
- 23.03.2020, 14:53
Найстарэйшаму пацыенту 78 гадоў.
Сёння Міністэрства аховы здароўя агучыла свежыя звесткі пра новы каранавірус: на гэты момант у краіне зарэгістраваны 81 выпадак інфекцыявання COVID-19, піша onliner.by.
Адзін з каранавірусных пацыентаў цяпер мае сярэднецяжкі стан захворвання. З усіх зарэгістраваных выпадкаў каранавірусу – 41 завезены. Сярод усіх інфекцыяваных быў адзін замежнік, усе астатнія – беларусы.
Найстарэйшаму пацыенту 78 гадоў, наймаладзейшаму – 3 гады.
Нагадаем, шэраг незалежных экспертаў мяркуе, што ў Беларусі наўмысна хаваецца рэальная колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам. Улады не ўжываюць захады карантыннага характару.
Менавіта з гэтай прычыны лідары беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці прапанавалі ўвесці ў краіне Народны карантын.
Нагадаем таксама і пра камунікацыйныя няўдачы Міністэрства аховы здароўя – інфармацыя пра колькасць заражаных не абнаўлялася цягам двух дзён.