BE RU EN

У Гішпаніі за дзень рэкордная колькасць смерцяў ад каранавірусу

  • 23.03.2020, 15:17

За апошнія дні хворых стала больш на 16%.

У Гішпаніі ад каранавірусу за апошнія 24 гадзіны памерлі 462 хворых, што стала рэкордным паказчыкам з пачатку эпідэміі ў краіне.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на El Pais.

Колькасць інфікаваных у Гішпаніі перавысіла 33 000 чалавек, за апошнія дні хворых стала больш на 16%. У аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі знаходзяцца 2355 чалавек, 3555 хворых ачунялі.

Агульная колькасць памерлых дасягнула 2182 чалавек. Гішпанія - другая найбольш пацярпелая ад каранавірусу краіна ў Еўропе пасля Італіі.

«Мы назіраем рост нагрузкі на лякарні цягам апошніх 3-5 дзён. Пік, магчыма, будзе дасягнуты на гэтым тыдні», - сказаў каардынатар па надзвычайных сітуацыях Фернанда Сімон.

Таксама стала вядома, што віцэ-прэм'ерку Кармэн Кальва шпіталізавалі з рэспіратарнай інфекцыяй. Ёй правялі тэст на каранавірус, вынікі будуць апублікаваныя пазней.

Нагадаем, 22 сакавіка гішпанскі ўрад наважыў падоўжыць надзвычайнае становішча ў краіне яшчэ на 15 дзён. Прэм'ер-міністр Пэдра Санчэс паведаміў таксама, што ўрад набыў 640 000 экспрэс-тэстаў на выяўленне інфекцыі і наняў 52000 медыцынскіх работнікаў для ўмацавання магчымасцяў аўтаномных суполак.

Апошнія навіны