BE RU EN

«Раснафта» назвала ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь

  • 23.03.2020, 18:10

Кампанія будзе пастаўляць нафту на тых умовах, якія сама ж раней прапаноўвала.

Кампанія «Раснафта» адновіць пастаўкі нафты ў Беларусь на прапанаваных ёю раней умовах, паведаміў журналістам яе прадстаўнік, паведамляе РБК.

«Кампанія пацвярджае, што пастанова аб аднаўленні паставак у Беларусь прынятая менавіта на тых умовах, якія мы прапаноўвалі беларускаму боку, гэта значыць, з прэміяй $5 за тону», - сказаў ён.

Раней у панядзелак агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Расея пагадзілася павялічыць зніжку на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь да $15,7 за тону, што на $12 больш, чым прапаноўвалася раней.

Віцэ-прэзідэнт «Транснафты» Сяргей Андронаў паведаміў журналістам, што графік паставак расейскай нафты ў Беларусь яшчэ не ўзгоднены. «Пакуль не. Ідзе перыяд планавання», - сказаў ён у адказе на адпаведнае пытанне (цытата па ТАСС).

Апошнія навіны