Турцыя пачынае новую вайсковую аперацыю
- 23.03.2020, 19:11
Аперацыя носіць назву Trap-9 Karer.
Турцыя пачала новую вайсковую аперацыю ва ўсходняй правінцыі Бінгол. Пра гэта 23 сакавіка абвясціла ў панядзелак міністэрства ўнутраных спраў краіны, паведамляе «Гордон».
Аперацыя носіць назву Trap-9 Karer і накіраваная на нейтралізацыю ўзброеных груповак курдаў, якія хаваюцца па ўсім Бінголу. Для гэтай мэты было створана блізу 68 аператыўных груп з адмысловых аперацый жандармерыі, спецыяльных падраздзяленняў паліцыі і падраздзяленняў бяспекі.
Пры гэтым у заяве МУС Турцыі не згадваецца канкрэтных назваў узброеных груповак курдаў, якія дзейнічаюць на ўсходзе краіны.