BE RU EN

Пачым прадаюць валюту беларускія банкі?

  • 23.03.2020, 20:46

Беларускі рубель працягвае рэкордна падаць.

Барэль нафты маркі Brent пакуль гандлюецца на ўзроўні $25 плюс-мінус цэнты. Сённяшнія таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы скончыліся чарговым рэкордам даляра: плюс 8,05 капейкі і 2,6396 рубля. Еўра дадаў 6,79 капейкі і стаў каштаваць 2,83, піша onliner.by.

Пачым прадаюць валюту айчынныя банкі?

Што тычыцца гатоўкі, то тут псіхалагічны бар'ер у 3 рублі пакуль не пройдзены. Некаторыя банкі, здаецца, вось-вось ужо гатовыя прадаваць еўра па такім кошце. «БелВЭБ» прапануе еўра ўжо па 2,99, «Белаграпрамбанк», «Белгазпрамбанк» і «БСБ Банк» на крок адстаюць: яны гатовыя прадаваць валюту ЕЗ пакуль па 2,98 рубля.

Даражэй за ўсё за даляр просяць у «БПС-Ашчадбанку» - 2,81 рубля. «БелВЭБ» і «Альфа-Банк» гатовыя прадаць даляр па 2,8. У астатніх ён ніжэй гэтай сумы.

ТАБЛІЦA З САЙТА: ONLINER.BY

Курсы па картах у некаторых банкаў вышэйшыя, чым курсы гатоўкі. Так, па 2,99 за еўра прапаноўвае «Беларусбанк», нягледзячы на тое, што ў абменніках у яго 2,94.

Аналагічна просіць за еўра па карце і «БПС-Ашчадбанк», хоць еўра гатоўкай прадаюць па 2,975.

У «БелВЭБ» і па карце, і ў абменніках курс еўра аднолькавы - 2,99.

Самы дарагі даляр па карце ў «БПС-Ашчадбанка». За яго тут просяць 2,85 рубля. Крыху менш хочуць у «Беларусбанку» - па 2,82 рубля. «БелВЭБ» пакуль спыніўся на адзнацы ў 2,8 за даляр. Астатнія гэты бар'ер не пераадолелі.

ТАБЛІЦA З САЙТА: ONLINER.BY

Апошнія навіны