BE RU EN

Сталічная кавярня закрыецца для наведвальнікаў, каб гатаваць абеды для медперсаналу інфекцыйнай лякарні

  • 24.03.2020, 18:22

«Лекарам цяпер цяжэй за ўсё».

Сталічная кавярня Grillman, якая працуе на Машэрава, 11, часова закрыецца для наведвальнікаў, каб гатаваць гарачыя абеды для медыцынскага персаналу гарадской клінічнай інфекцыйнай лякарні на вул. Крапоткіна. Пра гэта ў Instagram паведаміў уладальнік і шэф-кухар Grillman, піша tut.by.

Для гасцей кавярня будзе недаступная з чацвярга, 26 сакавіка. З гэтага ж дня ўстанова пачне гатаваць гарачыя абеды для супрацоўнікаў інфекцыйнай лякарні. Юрый Агеенка, уладальнік кавярні і яе шэф-кухар, напісаў наступнае:

- Лекарам, якія змагаюцца з каранавірусам, цяпер цяжэй за ўсё. Мне ўсё адно трэба плаціць за арэнду, «камуналку» і заробак персаналу. Можна было ўсіх адпусціць на канікулы, але мы ўсе разам наважылі працаваць.

Юрый адзначыў, што рэсурсаў іх установы павінна выстарчыць на сотню абедаў. Але трэба больш: 300-350. Таму ён просіць аб дапамозе.

- Прымем прадукты (мяса, курыцу, птушку, гародніну, бакалею, хлеб). Вельмі патрэбны аднаразовы посуд або грошы на яго. Нашых сіл выстарчыць прыгатаваць з гэтага смачную гарачую ежу. Загадзя ўдзячны ўсякай дапамозе.

Калі хочаце дапамагчы, Юрый пакінуў наступныя кантакты. Свой асабісты нумар - +375296661003, нумар установы +375336906090, тэлефон кіраўніка Мікіты Бажко +375256132428 і пошту info@grillman.by. Пост Юрый падпісаў хештэгам #собериссобойкудоктору.

Апошнія навіны