BE RU EN

Францішак Вячорка: Людзі, вы адкуль зваліліся?

  • 24.03.2020, 21:51

Асаблівага шляху няма, і лепш за каранцін і сацыяльнае дыстанцыяванне нічога чалавецтва не прыдумала.

Францішак Вячорка, віцэ-прэзідэнт амерыканскай Digital Communication Network, адзін з мэнэджараў беларускай службы «Радыё Свабода» пракаментаваў на сваёй старонцы ў Facebook бяздзейнасць уладаў Беларусі ў сітуацыі каронавіруса.

Людзі, якія вераць ў слушнасць лукашэнкаўскай палітыкі па ігнараванні вірусу і злачыннага бяздзеяння, вы адкуль зваліліся? Не трэба паўтараць памылак тых урадаў, якія таксама выбіралі падобную тактыку напачатку і жорстка паплаціліся пасля.

Не, тут асаблівага шляху няма, і лепш за карантын і сацыяльнае дыстанцыяванне нічога чалавецтва не прыдумала. Не трэба посціць фэйкі пра Швэцыю, якая вырашыла даць «перахварэць усім». Шведы ўвялі карантынныя захады і жорстка іх пільнуюцца, як і ўсе цывілізаваныя (і нецывілізаваныя таксама) краіны.

Утойваннем праўды і ігнараваннем праблема не вырашаецца, а эканоміка не ратуецца. Кажуць, калі будзе ўведзены карантын - гэта даб'е эканоміку. Але беларуская эканоміка залежыць найперш ад нафтапрадуктаў і транзіту, а не ад школ, кінатэатраў і футбольных матчаў. Няўжо вы лічыце, што беларуская эканоміка трымаецца на завадскіх рабочых, школьніках ці кіроўцаў метро? У такіх сітуацыях, калі дзяржава не хоча ці не можа паклапаціцца пра сваіх грамадзянаў, людзі могуць і мусяць самаарганізоўвацца.

Апошнія навіны