Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на заўтра
- 25.03.2020, 16:31
Ападкаў не будзе.
У чацвер, 26 сакавіка, надвор'е ў Беларусі вызначацьме антыцыклон з цэнтрам над нашай краінай, паведамляе Белгідрамет.
Чакаецца малавоблачнае надвор'е без ападкаў. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы -1...- 6, месцамі прагназуецца 7-9 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 7 да 12 цяпла.