BE RU EN

На Аляксея Навальнага напалі пры ўваходзе на радыёстанцыю «Эхо Москвы»

  • 25.03.2020, 18:03

Яго абсыпалі мукой.

На кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага напалі невядомыя пры ўваходзе на радыёстанцыю «Эхо Москвы». Пра гэта палітык паведаміў у сваім твітэры, выклаўшы відэа наступстваў нападу, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў Навальнага, яго абсыпалі мукой і аблілі вадкасцю, падобнай на абрызглае малако. «Напэўна яшчэ і з каранавірусам», - дадаў палітык, назваўшы напданікаў дэгенератамі і атрадамі Пуціна. Пазней ён заявіў, што на яго напалі тыя ж самыя людзі, якія ў красавіку 2017 года аблілі яго зялёнкай, у выніку чаго Навальны атрымаў хімічны апёк вока.

Аляксей Навальны прыехаў на радыёстанцыю «Эхо Москвы», каб удзельнічаць у эфіры праграмы «Умоўна ваш», якую вядзе былы абвінавачаны паводле маскоўскай справы Ягор Жукаў.

Апошнія навіны