BE RU EN

Археолагі выявілі старажытнагрэцкі бронзавы артэфакт Дэльфійскага аракула

  • 25.03.2020, 18:19

Знаходка была зробленая падчас раскопак кельцкай святыні.

Адкрыццё было зробленае каля мястэчка Слаціна ў Славаччыне. Навукоўцы выявілі рэшткі расколатай на кавалкі выявы, якая, як мяркуецца, была часткай нагруднага знака ўплывовага воіна. Выраб быў выраблены ў грэцкай калоніі Таранта на поўдні сучаснай Італіі ў сярэдзіне IV стагоддзя да нашай эры, паведамляе lenta.ua.

Археолагі мяркуюць, што яго прывезлі воіны кельцкіх плямёнаў, якія ў першай палове III стагоддзя да нашай эры разрабавалі Дэльфы, дзе пры храме Апалона знаходзіўся аракул.

На карысць гіпотэзы кажа тое, што артэфакт знайшлі ў святыні, размешчанай побач са старажытным умацаваным паселішчам. Гэта месца для рэлігійных рытуалаў і ахвярапрынашэнняў выкарыстоўвалі кельцкія плямёны. Так, захаваліся сляды ахвярнага слупа і ямы, у якую сцякала кроў прынесеных у ахвяру жывёл і людзей.

Апошнія навіны