Reuters: Кітай аднавіў закупы ЗПГ з ЗША
- 25.03.2020, 18:51
Кітайскія кампаніі не закуплялі амерыканскі звадкаваны газ амаль 20 месяцаў.
У рамках гандлёвага пагаднення Кітай аднавіў закупы звадкаванага газу (ЗПГ) у ЗША. Пра гэта паведаміла ў сераду, 25 сакавіка, агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы, піша korrespondent.net.
Адзначаецца, што ўлады Кітая задаволілі запыт амаль 10 кітайскіх кампаній аб скасаванні 25%-х падаткаў на імпарт амерыканскага газу. Reuters адзначае, што Кітай пачаў закупляць ЗПГ пасля амаль 20 месяцаў перапынку.
Пагадненне аб першай фазе гандлёвай угоды паміж ЗША і Кітаем было падпісанае 15 студзеня ў Вашынгтоне. Кітай, напрыклад, пагадзіўся павялічыць закупы амерыканскай прадукцыі на $76,7 млрд цягам першага года і на $123,3 млрд - цягам другога года дзеяння пагаднення.