Спявачка Святлана Бень павіншавала з Днём Волі, выканаўшы з дочкамі «Пагоню»
- 25.03.2020, 20:56
Выканаўцы апрануліся так, каб стварыць бел-чырвона-белую гаму - як на нацыянальным сцягу.
Спявачка Святлана Бень павіншавала беларусаў з Днём Волі. 25 сакавіка яна выклала ў Фэйсбук відэа, як разам з дочкамі спявае знакамітую «Пагоню» на вершы Максіма Багдановіча, паведамляе euroradio.fm.
Пры гэтым выканаўцы апрануліся так, каб стварыць бел-чырвона-белую гаму - як на нацыянальным сцягу.
Святлана Бень - спявачка, актрыса, тэатральная рэжысёрка. Яна была кіраўніцай кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба», які з 2016 года сышоў у бестэрміновы адпачынак.