BE RU EN

Навукоўцы ўпершыню ў гісторыі амаладзілі чалавечыя клеткі

  • 25.03.2020, 21:02

Гэта ўдалося зрабіць навукоўцам са Стэнфардскага ўніверсітэта.

Група навукоўцаў са Стэнфардскага ўніверсітэта здолела ўпершыню ў гісторыі амаладзіць клеткі чалавека. Адпаведны артыкул апублікаваны ў часопісе Nature, паведамляе ria.ru.

Для гэтага яны выкарыстоўвалі механізм, які ўжываецца пры стварэнні ствалавых клетак: з дапамогай адмысловай РНК яны змушалі клетку вырабляць фактары Яманакі - спецыяльныя бялкі, якія выконваюць важную ролю ў фармаванні эмбрыянальных клетак.

Калі з звычайнай клеткай працягваць гэтую працэдуру на працягу двух тыдняў, атрымаецца індукаваная плюрыпатэнтная ствалавая клетка (ІПСК). Навукоўцы паспрабавалі скараціць гэты тэрмін, каб выдаліць з клеткі негатыўныя фактары, выкліканыя старэннем, і ўжывалі гэты метад на працягу некалькіх дзён.

У ходзе эксперыменту высветлілася, што клеткі сапраўды памаладзелі, - па многіх прыкметах яны былі неадрозныя ад маладзейшых аналагаў.

У першую чаргу змянілася карціна экспрэсіі генаў - найбольш шкодныя ўчасткі ДНК у маладосці стрымліваюцца кантралюючымі сістэмамі, але з узростам гэтыя сістэмы слабеюць. Выкарыстанне фактараў Яманака дазволіла фактычна звярнуць гэты працэс назад.

Апошнія навіны