BE RU EN

Пуцін забараніў замежнікам валодаць зямлёй у Калінінградзе і акупаваным Крыме

  • 25.03.2020, 21:18

Ва Украіне пракаментавалі гэтую «ініцыятыву».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін забараніў замежнікам валодаць зямельнымі ўчасткамі ў акупаваным Крыме, Астраханскай і Калінінградскай абласцях. Адпаведны ўказ апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Абмежаванне датычыцца замежных грамадзян, асоб без грамадзянства і замежных юрыдычных асоб. Новаўвядзенне распаўсюджваецца на большасць суб'ектаў у гэтых рэгіёнах.

Ва Украіне пракаментавалі гэтую «ініцыятыву». Народны дэпутат Вярхоўнай рады фракцыі «Слуга народа» Віталь Безгін звярнуўся да ўладаў краіны з просьбай адрэагаваць на сітуацыю, паведамляе «Интерфакс». «Гэта значыць тыя крымчане, якія адмовіліся атрымаць расейскі пашпарт, цяпер яшчэ больш абмяжоўваюцца ў правах. Новы этап ціску...», - абурыўся Безгін.

Апошнія навіны