Пандэмія COVID-19: Апошнія звесткі пра захварэлых, памерлых і здаровых
- 29.03.2020, 13:15
За апошні дзень у свеце ад каронавіруса памерла 3 516 чалавек.
На сёння пандэмія каранавірусу ахапіла 199 краінаў і тэрыторый па ўсім свеце.
Паводле апошніх звестак, вірусам COVID-19 у свеце заразілася 668 351 чалавек.
На першым месцы ідуць ЗША – 123 780, на другім Італія – 92 472, на трэцім Кітай – 81 439 заражаных.
Усяго ў свеце на гэты момант ад каранавірусу памерла 31 027 чалавек.
На першым месцы ў колькасці памерлых ідзе Італія – 10 023, на другім Гішпанія – 5 982, на трэцім Кітай – 3 300 чалавек.
З тых, хто захварэў на гэты момант у свеце, ачунялі 142 853 чалавекі.
За апошні дзень у свеце заразілася 66 767 чалавек.
За апошні дзень больш за ўсё заразілася ў ЗША – 19 452, на другім месцы ідзе Гішпанія – 7 516, на трэцім Нямеччына – 6 824 чалавекі.
Памерла за апошнія суткі ў свеце 3 516 чалавек.
Больш за ўсё памерла за апошнія суткі ў Італіі – 889, на другім месцы ідзе Гішпанія – 844, на трэцім ЗША – 525 чалавек.
Звесткі ўзятыя з рэсурсу worldometers.info.