У Польшчы каранавірусам заразіліся ўжо 1717 чалавек
- 29.03.2020, 14:50
19 захварэлых памерлі.
У нядзелю Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 79 новых выпадках каранавіруснай інфекцыі, пацверджаных станоўчымі лабараторнымі даследаваннямі, паведамляе tvn24.pl.
Яшчэ адзін чалавек, заражаны каранавірусам, памёр у шпіталі ў горадзе Бытоме. Пацыенту было 75 гадоў, ён быў у цяжкім стане і меў спадарожныя захворванні.
З пачатку эпідэміі ў нашай краіне было пацверджана 1717 выпадкаў інфікавання COVID-19. З іх 19 чалавек загінулі.