На штучнай вентыляцыі лёгкіх у Расеі 40% пацыентаў – малодшыя за 40 гадоў
- 29.03.2020, 14:59
Каранавірус у РФ праходзіць у цяжкай форме.
У Маскве блізу 45% хворых каранавірусам з цяжкім пашкоджаннем лёгкіх - гэта людзі маладзейшыя за 60 гадоў, 15% цяжкіх пацыентаў прыпадае на ўзроставую групу маладзейшую за 40 гадоў, паведамляе сталічны аператыўны штаб кантролю і маніторынгу сітуацыі з каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе РБК.
На штучнай вентыляцыі лёгкіх амаль 40% пацыентаў маладзейшых за 40 гадоў. Доля такіх хворых ва ўзросце да 60 гадоў складае 64%.
«Аператыўны штаб кантролю і маніторынгу сітуацыі з каранавірусам у Маскве нагадвае, што заставацца дома трэба ўсім масквічам, незалежна ад узросту», - гаворыцца ў паведамленні штаба.
Паводле звестак оперштаба, з 1014 хворых на каранавірус у Маскве 46% - гэта людзі ва ўзросце ад 35 да 64 гадоў. На другім месцы па ліку пацверджаных дыягназаў знаходзіцца ўзроставая група ад 18 да 34 гадоў (33,5%). 15% тых, хто заразіўся складаюць людзі старэйшыя за 65 гадоў, а 5,5% - дзеці. Інфекцыя ў дзяцей можа працякаць практычна без сімптомаў, аднак заразіўшыся, яны з'яўляюцца носьбітамі віруса.