BE RU EN

На Філіпінах разбіўся самалёт, які вёз лекараў і медыкаменты

  • 29.03.2020, 18:29

Трагедыя здарылася пры ўзлёце самалёта.

На Філіпінах адбылася катастрофа з самалётам, які вёз лекараў і медыкаменты. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Manila Bulletin (пераклад - apostrophe.ua).

Трагедыя здарылася 29 сакавіка з самалётам авіякампаніі Lion Air пры ўзлёце з міжнароднага аэрапорта Манілы. Паводле папярэдніх звестак, на борце было 8 чалавек.

"Гэта быў адзін з самалётаў, зафрахтаваны Міністэрствам аховы здароўя краіны", - гаворыцца ў паведамленні.

Вядома, што самалёт ляцеў у Японію.

Апошнія навіны