BE RU EN

Шаўчэнка: Я перажыў Чарнобыльскую трагедыю, гэта вельмі падобна да таго, што адбываецца цяпер

  • 29.03.2020, 19:45

Са слоў галоўнага трэнера футбольнай каманды Украіны, ён не выходзіць з дому цягам 10 дзён.

Настаўнік каманды Украіны Андрэй Шаўчэнка пракаментаваў сітуацыю з каранавіруснай пандэміяй ў каментары SkySport Italy (пераклад - gordonua.com).

"У мяне ўсё добра, я жыву за Лонданам і закрыты ў доме цягам амаль 10 дзён", - распавёў Шаўчэнка.

Паводле ягоных слоў, адзінае развязанне цяпер - паважаць правілы, якія ўстанаўлівае ўрад.

"Трэба заставацца дома і даць лекарам магчымасць выконваць сваю працу, якая сапраўды велізарная. Яны героі нашага часу. Ім трэба падзякаваць за ўсё, што яны робяць", - сказаў Шаўчэнка.

Трэнер параўнаў тое, што адбываецца з выбухам на Чарнобыльскае АЭС. "Я пражыў момант, вельмі падобны да гэтага. Тады мне было дзевяць гадоў".

Са слоў Шаўчэнкі, ніхто не можа быць упэўнены, што не заражаны каранавірусам.

"Мы не павінны выходзіць на двор, мы павінны думаць не толькі пра сябе, але і пра тых людзей, для якіх інфекцыя стане вялікай праблемай", - рэзюмаваў трэнер.

Успышка каранавіруснай інфекцыі пачалася ў снежні 2019 года ў кітайскім Ухані. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

На 29 сакавіка каранавіруснай інфекцыяй у свеце заразілася амаль 682 тысяч чалавек. Колькасць ахвяр склала 31 882, вылечыліся больш за 145 тысяч чалавек, сведчаць звесткі амерыканскага Універсітэта Джонса Гопкінса.

Апошнія навіны