У Італіі на каранавірус захварэлі амаль 100 тысяч чалавек
- 29.03.2020, 20:11
Міністр аховы здароўя краіны заявіў пра сярэдзіну эпідэміі.
У нядзелю, 29 сакавіка, у Італіі заявілі пра смерць 756 чалавек ад каранавірусу Covid-19 за апошні дзень. Пра гэта паведамляе "La Stampa" (пераклад - apostrophe.ua).
Такім чынам, агульная колькасць памерлых з пацверджаным дыягназам каранавірус складае 10 779 чалавек. Агульная колькасць тых, хто захварэў, складае на вечар нядзелі - 97 689 чалавек і набліжаецца да злавеснай адзнакі 100 000 чалавек.
Пры гэтым у Мілане назіраецца павелічэнне колькасці пацверджаных выпадкаў каранавірусу - 546 чалавек супраць апошняй "дзённай" лічбы 314 выпадкаў.
"Мы знаходзімся ў сярэдзіне эпідэміі", - заявіў міністр аховы здароўя Рабэрта Спэранца.