BE RU EN

Ва Украіне кіраўнікі міністэрстваў здароўя і фінансаў падалі ў адстаўку

  • 29.03.2020, 21:37

Яны папрацавалі на сваіх пасадах толькі месяц.

Ва Украіне кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Ілля Емец і кіраўнік Міністэрства фінансаў Ігар Уманскі падалі ў адстаўку, паведамляе дэпутатка Ірына Герашчанка, піша nv.ua.

"Другі ўрад Уладзіміра Зяленскага пабіў рэкорды хуткасці змены міністраў. Месяц прапрацавалі міністры фінансаў і аховы здароўя, і ўжо падалі ў адстаўку - пасярод каранавірусу", - напісала Герашчанка ў сябе на Facebook.

Яна таксама паведаміла, што на нарадзе кіраўніцтва Вярхоўнай Рады праходзіць сустрэча з кандыдатамі на пасады міністра энэргетыкі Вольгай Багуславец, аховы здароўя Максімам Сцяпанавым і фінансаў Сяргеем Марчанкам.

Апошнія навіны