Каранавірус з'явіўся ў яшчэ адным беларускім райцэнтры?
- 30.03.2020, 9:37
Падрабязныя звесткі ўлады не выдаюць.
У Лельчыцах Гомельскай вобласці, магчыма, з'явіўся каранавірус. Увечары ў нядзелю мясцовыя ўлады паведамілі пра тое, што тут праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне аб выяўленні магчымага выпадка COVID-19, піша kp.by.
Гэта значыць, спецыялісты высвятляюць, ці сапраўды гэта каранавірус, адкуль і як ён мог з'явіцца. Падрабязныя звесткі пакуль не выдаюць - іх абяцаюць даць пасля завяршэння эпідэміялагічнага расследавання і атрымання ўсіх вынікаў тэставання.
- Пацыент шпіталізаваны ў Гомельскую інфекцыйную лякарню, яго кантакты таксама знойдзеныя і знаходзяцца на медыцынскім абследаванні, - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы Лельчыцкага райвыканкама.
Нагадаем, у іншым палескім райцэнтры - суседніх Жыткавічах - жанчыну шпіталізавалі з двухбаковых пнеўманіяй і паведамілі пра тое, што гэта COVID-19. А праз два дні медыкі заявілі, што серыя тэстаў каранавіруса нібыта не пацвердзіла.