Каранавірус дабраўся да Іўя
- 30.03.2020, 10:20
Хворы лячыўся з папярэднім дыягназам пнеўманія.
Каранавірус дабраўся да Іўя. Ён быў дыягнаставаны ў пацыента ў інфекцыйным аддзяленне мясцовай цэнтральнай раённай бальніцы. Хворы там лячыўся з папярэднім дыягназам пнеўманія, паведамляе газета "Іўеўскі край". Можна меркаваць, што сваякі пацыента і лекары, якія кантактавалі з ім, былі змешчаныя на карантын.
Гэта чацвёрты выпадак каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Гарадзенскай вобласці, дадае grodnonews.by. Раней усе выпадкі былі зафіксаваныя ў абласным цэнтры. Пра апошні паведамілі 28 сакавіка - мужчына вярнуўся на самалёце са Швэцыі.