BE RU EN

Вытворчасць мыла ў ЕЗ вырасла на 75%

  • 30.03.2020, 11:13

Попыт задавальняюць не толькі прамысловыя вытворцы, але і прыватныя мылаварні.

У Еўропе сталі рабіць больш мыла. Калі ў 2014 годзе краіны Еўразвязу зварылі амаль 1,4 мільёна тон мыла, то ў 2018 - ужо амаль 2,4 мільёна тон, паводле звестак еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат, паведамляе «Европульс».

Калі дадаць да мыла мыйныя сродкі - пральны парашок ці сродак для мыцця посуду - атрымліваецца 12,6 мільёна тон на год тавараў для чысціні.

Большая частка мыла і сродкаў для мыцця ў Еўразвязе вырабляецца ўсяго ў 5 краінах: Італіі, Нямеччыне, Францыі, Гішпаніі і Польшчы.

Зараз у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй попыт на мыла і мыйныя сродкі ў Еўропе вырас. Яго задавальняюць не толькі прамысловыя вытворцы, але і прыватныя мылаварні.

Апошнія навіны