Памёр старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандр Кучынскі
- 30.03.2020, 11:37
Яму было 45 гадоў.
Раптоўна памёр старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандр Кучынскі, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у асацыяцыі. Яму было 45 гадоў.
"Аб даце і часе пахавання будзе паведамлена дадаткова", - адзначылі ў асацыяцыі.
Аляксандр Кучынскі нарадзіўся ў 1975 годзе ў Кобрыне (Берасцейская вобласць). Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1997 годзе пачаў сваю працоўную дзейнасць у Асацыяцыі беларускіх банкаў, дзе прапрацаваў больш за 20 гадоў на розных пасадах - ад юрысконсульта да намесніка старшыні. У 2017 годзе ўзначаліў асацыяцыю.
З'яўляўся чальцом кансультатыўнага камітэта фінансавых рынкаў пры калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, галіновай рады ў працоўных і сацыяльных пытаннях.