BE RU EN

У Добрушы мужчына перабіраў металалом у склепе і знайшоў міну

  • 30.03.2020, 11:53

З дому эвакуаваны 62 чалавекі.

У вёсках, размешчаных недалёка ад Добруша, 39-гадовы мужчына збіраў металалом. Вярнуўшыся дадому і расклаўшы «здабычу» ў склепе, ён звярнуў увагу на два падазроныя прадметы, пішуць «Сильные новости».

Як паведамілі ва УУС, жалязякі з выгляду нагадвалі набоі, таму мужчына паведаміў у міліцыю пра знаходку, а мех вынес на двор.

З шматпавярховіка эвакуавалі 62 чалавекі.

Высветлілася, што асцярогі былі не марныя. Падазроныя прадметы былі мінамётнай мінай і часткай артылерыйскага набою часоў ВАВ. Боепрыпасы канфіскаваны і вывезены для далейшай утылізацыі.

Апошнія навіны