«Баста!»: З Лельчыцкага райвыканкама забралі чатырох чалавек
- 30.03.2020, 14:25
Яны цяпер у Гомельскай інфекцыйнай лякарні.
Некалькі падпісчыкаў Telegram-канала "Баста!" паведамляюць падрабязнасці шпіталізацыі жыхара Лельчыцаў, пра якую стала вядома сёння раніцай.
"Імя пацыента нідзе не згадваецца, але сярод ягоных кантактаў – кіраўніцтва сельскагаспадарчага аддзела Лельчыцкага райвыканкама, – піша чытач. – Яны цяпер у Гомельскай інфекцыйнай лякарні і праходзяць тэст на каранавірус".
"З управы сельскай гаспадаркі Лельчыцкага райвыканкама забралі чатырох чалавек. Падазрэнне на каранавірус", – паведамляе яшчэ адзін падпісант з Лельчыцаў.