Кошт нафты Brent падае на 10,39%
- 30.03.2020, 18:04
Кошт Brent знаходзіцца на адзнацы $22,34 за барэль.
Кошт чэрвеньскага ф'ючэрса на нафту маркі Brent падчас таргоў на лонданскай біржы ICE падае на 10,39% - да $22,34 за барэль, вынікае са звестак гандлёвай пляцоўкі.
Кошт нафты WTI знаходзіцца на адзнацы $20,07 за барэль, зніжаючыся на 6,7%, паведамляе ТАСС.
На фоне падзення кошту нафты расейскі рубель слабее ў дачыненні да даляра і еўра. Так, курс даляра падчас таргоў на Маскоўскай біржы знаходзіцца на ўзроўні 79,75 рубля (1,18%), а еўра - на 87,93 рубля (+0,22%).