BE RU EN

Пуцін пагаварыў праз тэлефон з Трампам

  • 30.03.2020, 19:01

Яны абмеркавалі нафту і каранавірус.

Прэзідэнты Расеі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонныя перамовы.

Падчас размовы прэзідэнты абмеркавалі барацьбу з каранавірусам і магчымасці больш цеснага двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтым пытанні, паведамляе прэс-служба Крамля.

Акрамя гэтага, Пуцін і Трамп «правялі абмен думкамі што да існага стану сусветнага рынку нафты» і абмовіліся пра правядзенне далейшых кансультацый паміж міністэрствамі энэргетыкі.

Апошнім разам Пуцін і Трамп размаўлялі праз тэлефон у канцы снежня.

Да 30 сакавіка ў Расеі зарэгістравана 1836 выпадкаў захворвання на каранавірусную інфекцыю, у ЗША - больш за 145 тысяч.

Апошнія навіны