BE RU EN

Абнуленне ўплыву

  • Тэлеграма-КАНАЛ «ЗАПРЕТНОЕ МНЕНИЕ»
  • 31.03.2020, 9:39

Якія яшчэ непрыемнасці падрыхтавалі для Уладзіміра Уладзіміравіча?

Паводле апытання HeadHunter, 64% расейцаў далей працуюць на гэтым тыдні, які раней быў абвешчаны Пуціным непрацоўным.

З гэтай катэгорыі толькі кожны пяты працуе ў сферы, на якую абмежаванне працы не распаўсюджваецца.

Чвэрць апытаных прызналіся, што начальства абавязала працаваць у звычайным рэжыме. У асноўным такая сітуацыя назіраецца ў адміністрацыйнай, бухгалтарскай сферах, а таксама ў IT.

З тых, хто на гэтым тыдні не будзе працаваць, толькі 16% заявілі, што ім захаваюць заробак.

Яшчэ 3% апытаных паведамілі, што сталі беспрацоўнымі праз банкруцтва працадаўцы ці закрыццё кампаніі праз складаную эканамічную сітуацыю.

Мяркуючы з усяго, падчас абнулення прэзідэнцкіх тэрмінаў, у «Казачнага» адбылося абнуленне і ягонага ўплыву.

Па-іншаму растлумачыць падзеі апошніх дзён проста немагчыма: мэры і губернатары прымаюць важнейшыя пастановы (якія супярэчаць дзейным у краіне нарматыўна-прававым актам), працадаўцы працягваюць ганяць сваіх работнікаў на працу, фактычна змушаючы іх парушаць рэжым самаізаляцыі...

Як Уладзіміра Уладзіміравіча будуць зневажаць далей? Адмовяцца пускаць у Крэмль або адключаць мікрафон падчас чарговай прамовы?

Тэлеграм-канал «Запретное мнение»

Апошнія навіны