Арэну Еўравізіі ў Ратэрдаме пераабсталююць у шпіталь
- 31.03.2020, 10:47
Там змагу размясціцца 680 пацыентаў.
Паколькі Еўравізію-2020 давялося скасаваць праз каранавірус, у Ратэрдаме прынялі пастанову пераабсталяваць арэну Ahoy, дзе павінны былі выступаць канкурсанты, пад часовы шпіталь на 680 ложкаў.
Як паведамляе мясцовае выданне AD, найбліжэйшы час ужо будуць гатовыя 88 ложкаў - 22 чатырохасабовыя нумары. Кожны са сваім душам і туалетам. Ёсць месца для лекараў, медсясцёр і месца для адпачынку, піша unian.net.
Шпіталь будзе прымаць пацыентаў як з каранавірусам, так і без яго, якім не трэба ісці ў шпіталь, але якія таксама не могуць заставацца дома.
У гэтым будынку можна будзе знаходзіцца і хворым з іншымі дыягназамі ў выпадку, калі галандскія шпіталі будуць перапоўненыя - яны будуць у асобных боксах. Таксама ў сераду першыя нумары ў гатэлі Van der Valk Ridderkerk будуць гатовыя неадкладна прыняць пацыентаў. Гэта тычыцца людзей, у якіх быў станоўчы вынік тэсту, але якія часова не могуць заставацца дома, бо, напрыклад, яны жывуць разам з кімсьці, хто вельмі ўразлівы.