Міністэрства адукацыі Беларусі заклікае школьнікаў саджаць лясы ў разгар эпідэміі
- 31.03.2020, 11:09
Беларускія ўлады катэгарычна ігнаруюць увядзенне карантынных захадаў.
Міністэрства адукацыі ў сваім Telegram-канале прапануе далучыцца да акцыі «Лясны тыдзень», які праходзіць у Беларусі з 28 сакавіка да 4 красавіка. Мэта мерапрыемства - «прыцягнуць увагу да неабходнасці беражліва ставіцца да ляснога фонду».
У паведамленні гаворыцца пра тое, што ў акцыі «актыўна ўдзельнічаюць школьнікі, працоўныя калектывы, дзяржаўныя органы». Таксама яны адзначаюць, што «ў гэтым годзе да яе далучацца 35-40 тысяч чалавек».
Нагадаем, што з афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі 152 чалавекі, заражаных каранавірусам. Сёння раніцай стала вядома пра смерць Віктара Дашкевіча, актора Віцебскага нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Улады катэгарычна ігнаруюць увядзенне карантынных захадаў.