BE RU EN

Новы міністр фінансаў Украіны выступіў супраць дэфолту

  • 31.03.2020, 11:48

Сёння ён прыбыў у Мінфін і пачаў сваю дзейнасць.

Прадстаўленне міністра адбылося раніцай 31 сакавіка, паведамляюць у прэс-службе міністэрства, піша hromadske.ua.

У сваёй першай прамове на пасадзе міністра фінансаў Сяргей Марчанка заклікаў узмацніць падатковы і мытны кірункі.

«Значна ўзмацніць фіскальны каркас краіны - асабліва актуальна ў перыяд крызісу. Эфектыўная дзейнасць падатковага і мытнага блокаў важная, як ніколі. Ключавым крытэрам ацэнкі гэтай эфектыўнасці будзе напаўненне бюджэту, бо дзяржава павінна выконваць свае абавязанні перад грамадзянамі», - заявіў Марчанка.

Акрамя гэтага ён заявіў, што дзяржава павінна на часе разлічвацца паводле ўсіх абавязанняў перад крэдыторамі і міжнароднымі партнёрамі, аднак у перамовах з імі важна абараняць інтарэсы ўкраінцаў.

Украінская Вярхоўная Рада прызначыла Марчанку на пасаду кіраўніка Мінфіна ў панядзелак, 30 сакавіка.

Апошнія навіны