BE RU EN

NEXTA: У Віцебску ад пнеўманіі памерлі 22 чалавекі

  • 31.03.2020, 12:09

Клінікі перапоўненыя.

Як паведамляе Telegram-канал NEXTA, у Віцебску за мінулы тыдзень зарэгістравана як мінімум 22 смерці ад «пнеўманіі», а колькасць тых, хто захварэў перавысіла адзнаку 1000 чалавек. Целы памерлых выносяць уночы, сваякі не адразу могуць іх забраць.

Бальніцы перапоўненыя. На сёння неперапрафіляванай засталася толькі абласная лякарня. З раённых устаноў аховы здароўя ў тэрміновым парадку накіраваны ў Віцебск усе даступныя ў наяўнасці апараты ШВЛ.

Блогер паведамляе, што лекары знаходзяцца пад падпіскамі аб невыдаванні, а ў некаторых нават сталі часова блакаваць іх рахункі ў «Вайберы» без тлумачэння прычын.

NEXTA піша, што ў яго распараджэнні ёсць пацвярджальныя дакументы як мінімум некалькі смерцяў, аднак у мэтах забеспячэння ананімнасці крыніц, публікавацца яны не будуць.

Нагадаем, сёння стала вядома пра смерць хворага на каранавірусам актора віцебскага тэатра Віктара Дашкевіча.

Апошнія навіны