Лукашэнка - Качанавай: Нам трэба не толькі абмяркоўваць, але і планаваць прэзідэнцкія выбары
- 31.03.2020, 12:25
Самая вялікая праблема - гэта эканоміка.
Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй «савета рэспублікі» Наталляй Качанавай, паведамляе БелТА.
«Ёсць шэраг праблем, якія мы павінны абмеркаваць з вамі. Не будзем хаваць, гэта і палітычныя пытанні - год прэзідэнцкіх выбараў. Самая вялікая праблема - гэта эканоміка. Тым не менш, гэтае пытанне нікуды не сыдзе, - сказаў дыктатар. - Нам трэба не толькі абмяркоўваць, але і планаваць прэзідэнцкія выбары. У нас пакуль няма падстаў пераносіць прэзідэнцкія выбары, як некаторыя тут нам (не тое ворагі, не тое апаненты) падказваюць. Палітычныя пытанні нікуды не сыдуць. Іх трэба абмяркоўваць».