Брытанскія вытворцы джыну будуць рабіць санітайзеры для паліцыі
- 31.03.2020, 12:45
Сродкаў дэзінфекцыі для рук часта не стае.
У Брытаніі вытворцы джыну заняліся вырабам санітайзераў для паліцыі Лондана. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.
Сродкаў дэзінфекцыі для рук, асноўным інгрэдыентам якіх з'яўляецца спірт, цяпер не стаае, бо брытанцы запасаюцца ім, каб пазбегнуць каранавіруса, таму паліцыя звярнулася па дапамогу да сталічных піваварных заводаў і бровараў.
Portobello Road Gin, якая базуецца ў Хагерстоне на ўсходзе Лондана Copper Rivet Distillery ў суседнім Кенте прыступілі да задання зрабіць сродкі дэзінфекцыі, выкарыстоўваючы формулу Сусветнай арганізацыі здароўя.
Сталічная паліцыя - найбуйнейшая ў Вялікабрытаніі з больш за 31 500 афіцэраў - атрымае свае першыя пастаўкі ў пачатку красавіка, у той час як півавар Budweiser таксама пагадзіўся даць 6 000 літраў сродкаў для дэзінфекцыі рук.
«Правядзенне дэзінфекцыі рук з'яўляецца найважнейшым элементам для нашых афіцэраў і персаналу, асабліва тых, хто знаходзіцца на перадавой», - сказаў Марк Робэртс, дырэктар камерцыйных службаў паліцыі. «Таму я вельмі ўдзячны ўсім пастаўшчыкам, якія пагадзіліся працаваць з намі і даць нам гэты жыццёва важны тавар».