Каранавірус у Гішпаніі: за дзень памерлі 849 чалавек
- 31.03.2020, 16:06
Агульная колькасць памерлых дасягнула 8189.
У Гішпаніі ад каранавірусу за апошні дзень памерла найбольшая з пачатку эпідэміі колькасць людзей, таксама зафіксаваны рэкордны прырост заражэнняў.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на статыстыку Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі.
За апошнія 24 гадзіны ад каронавіруснай хваробы ў Гішпаніі памерлі 849 чалавек. Агульная колькасць памерлых дасягнула 8189.
Колькасць новых заражэнняў вырасла за апошнія дні на 11% пасля пяці дзён запаволення тэмпаў распаўсюду віруса і дасягнула 94417. Колькасць новых заражэнняў за апошні дзень стала найбольшай з пачатку эпідэміі - 9222.
На гэты момант больш за 5600 пацыентаў з каранавірусам у Гішпаніі знаходзяцца ў рэанімацыі.
З пачатку эпідэміі ачунялі і выпісаныя са шпіталяў больш за 19 тысяч чалавек.