Віцебская лекарка: Усе аддзяленні лякарняў перапрафіляваныя пад пнеўманію і запоўненыя
- 31.03.2020, 17:27
Праблема ёсць і яна рэальная.
Ірына Сямейнікава, лекар-кардыёлаг з Віцебска, піша пра сітуацыю ў горадзе, паведамляе Telegram-канал «Баста!»:
- Колькасць пацыентаў з рэспіратарнымі сімптомамі павялічваецца вельмі моцна (на мінулым тыдні за 3 гадзіны я прымала максімум 7 чалавек, цяпер прыходзіць амаль 15-17). Шмат пнеўманій, рэальна шмат з невялікай тэмпературай.
Таксама, са слоў маіх калегаў, якія працуюць у лякарнях, усе аддзяленні перапрафіляваныя пад пнеўманію і запоўненыя. Я не ведаю колькасць чалавек, заражаных Сovid-19, але выдатна разумею, што праблема ёсць і яна рэальная.
Чаму я напісала гэты пост?
Таму што заходзячы на паблікі нашага горада, я разумею, народ не ўсведамляе, што можа адбывацца далей.
Так, карантыну не будзе. Але хіба так складана паклапаціцца пра сябе? Засцерагчы сябе ад непатрэбнага выхаду на вуліцу, надзець маску ў месцах збору людзей і апрацаваць рукі?
Толькі вы адказныя за сваё здароўе, памятайце гэта.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.