Грузія наважыла ўвесці «сухі закон»
- 31.03.2020, 17:37
Ён будзе дзейнічаць да 21 красавіка.
У Грузіі з аўторка, 31 сакавіка, да заканчэння надзвычайнага становішча 21 красавіка забароненае функцыянаванне ўсіх аб'ектаў для рэалізацыі алкагольных напояў.
Пра гэта сказана ў пастанове ўрада аб захадах для прадухілення распаўсюду новага каранавірусу, піша nv.ua.
Ва ўрадзе заявілі, што на час дзеяння надзвычайнага становішча забараняецца функцыянаванне аб'ектаў рэалізацыі спіртных напояў і піва, а таксама вінаў і іншых алкагольных напояў вінаграднага паходжання.
Цягам дзеяння рэжыму НЗ, дзейнасць рэстарацый, аб'ектаў грамадскага харчавання, у тым ліку пры прадпрыемствах і арганізацыях, дапускаецца толькі абслугоўваннем з дастаўкай на месца або вывазам прадукту транспартным сродкам без допуску спажыўца ў рэалізацыйную прастору.
Раней прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Гахарыя заявіў, што ў краіне ўводзіцца каменданцкая гадзіна праз пандэмію каранавірусу.
У Грузіі колькасць інфікаваных каранавірусам на аўторак, 31 сакавіка складае 110 чалавек.