Кіраўнік МЗС Літвы: Сітуацыя з вірусам у Беларусі нядобрая, мякка кажучы
- 31.03.2020, 18:06
Лінас Лінкявічус прапануе спыніць авіязлучэнні з Менска ў Вільню.
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус кажа, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі дрэнная, таму абмяркоўваецца магчымасць палётаў з Менска ў Вільню, паведамляе «Літоўскі кур'ер».
«Яшчэ і сёння маюць месца рэгулярныя палёты, аднак у сілу іншых прычын у нас узнікае шмат сумненняў, ці пакінуць іх, бо мы бачым, што сітуацыя з вірусам у Беларусі, здаецца, нядобрая, мякка кажучы», - сказаў міністр на пасяджэнні парламенцкага камітэта ў замежных справах (КЗС) у аўторак.
«Таму тут ужо трэба балансаваць і ў плане магчымасці вяртання праз Менск, і ў плане прафілактычнай абароны гэтай артэрыі», - сказаў ён.
Рэгулярныя рэйсы ў Вільню з Менска ўсё яшчэ выконваюць самалёты авіякампаніі «Белавія».
Беларусь застаецца адзінай дзяржавай у рэгіёне, якая праз пандэмію каранавірусу не закрыла свае межы.
«Як яны пераадольваюць крызіс, гэта вельмі дзіўна, і ўвесь свет здзіўляецца», - сказаў Лінкявічус.