Футбаліст «Смалявічаў»: Шмат што замоўчваюць і не гавораць
- 31.03.2020, 19:16
Гулец заявіў, што яму страшнавата ехаць у Віцебск.
Абаронца «Смалявічаў» Эдуард Жаўняроў распавёў пра тое, з якім настроем рыхтуецца да матчу 3-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Віцебска», які запланаваны на 5 красавіка, паведамляе «Трибуна».
- З якім настроем каманда чакае выезду ў Віцебск? Турбуе вас сітуацыя, якая цяпер там адбываецца?
- Вядома, любога не тое што спартоўца, але і чалавека турбуе, таму што я не ведаю, што напраўду адбываецца. Я чытаю навіны: той жа Антон Мацвеенка і Дзмітрый Гушчанка кажуць, што інфармацыя не адпавядае таму, што адбываецца напраўду. Мы ўсё не ведаем. Многае замоўчваюць і не гавораць. Усё роўна трохі страшнавата ехаць туды, дзе невядомасць. Таму што мы ў любым выпадку, камандай, калектывам будзем дамоў вяртацца. І ў Менску нестабільна: у кожнага сям'я. Усе асцерагаюцца за здароўе сябе і сваіх родных, таму, я думаю, усе думаюць пра гэта.