BE RU EN

У рэгіёнах РФ пачалі абмяжоўваць продаж алкаголю

  • 31.03.2020, 19:53

Такія захады прымаюць у рэгіёнах РФ у рамках рэжыму ўсеагульнай самаізаляцыі.

У рэгіёнах Расеі праз эпідэмію каранавіруса пачалі абмяжоўваць продаж алкаголю.

Так, у Карэліі з 1 красавіка прадаваць спіртное будуць з 10:00 да 14:00, паведаміў кіраўнік рэгіёну Артур Парфенчыкаў, паведамляе «Медуза».

Такія захады прымаюць у рамках рэжыму ўсеагульнай самаізаляцыі. З 1 красавіка жыхарам Карэліі можна будзе выйсці з дома ў экстранных выпадках, а таксама па прадукты і лекі, альбо на працу.

У Якуціі з 31 сакавіка продаж алкаголю забаранілі ў Якуцку, прыгарадным пасёлку Жатай і двух раёнах рэспублікі. Кіраўнік рэгіёну Айсен Нікалаеў патлумачыў гэта зафіксаваным ростам ліку злачынстваў у стане ап'янення, паведамляе РІА Новости.

Праз пандэмію каранавіруса з 19 сакавіка па ўсёй Расеі дзейнічае рэжым павышанай гатоўнасці. З 30 сакавіка ў Маскве ўсталявалі рэжым самаізаляцыі, які абмяжоўвае перасоўванне гараджан. Аналагічны рэжым з 31 сакавіка ўводзяць расейскія рэгіёны.

Апошнія навіны